Дыфілабатрыіды (Diphyllobothriidae) — сямейства стужачных чарвякоў атраду .
Апісанне Цела даўжынёй 14 мм — 10 м, шырынёй 1,5 см, стужкападобнае, складаецца з некалькіх тысяч членікаў. Пярэдні канец звужаны, на галоўцы 2 прысмоктвальныя ботрыі. У кожным членіку размешчаны матка, семяннікі і яечнік. Развіццё з удзелам прамежкавых (ракападобныя) і дадатковых (рыбы, амфібіі і паўзуны) гаспадароў. Працягласць жыцця да 1,5 года.
Распаўсюджанне Маюць касмапалітычнае распаўсюджанне.
Роды Сусветны рэестр марскіх відаў пералічвае наступныя роды:
Nybelin, 1931 Markowski, 1952 Markowski, 1952 Lühe, 1899 Cobbold, 1858 Yurakhno, 1989 Fuhrmann, 1921 Bloch, 1782 Clarke, 1962 Rausch & Margolis, 1969 Monticelli, 1890 Creplin, 1829 Faust, Campbell & Kellogg, 1929 Skryabin, 1961
Значэнне Прадстаўнікі гэтага сямейства з’яўляюцца кішачнымі паразітамі пазваночных. У большасці відаў канчатковымі гаспадарамі з’яўляюцца марскія або водныя млекакормячыя, такія як кітападобныя і ластаногія, першым прамежкавым гаспадаром звычайна з’яўляюцца ракападобныя, а другім — рыбы. Прадстаўнікі роду сустракаюцца ў дарослых млекакормячых і птушак, якія ядуць рыбу, у тым ліку ў свойскіх катоў. Выклікаюць дыфілабатрыёз. Другім прамежкавым гаспадаром роду , як правіла, з’яўляюцца наземныя або напаўводныя пазваночныя, прычым дарослыя асобіны звычайна сустракаюцца ў каціных.
Крыніцы
Катэгорыя:Стужачныя чэрві Катэгорыя:Сямействы плоскіх чарвей