Дыцэнтра амерыканская (Dicēntra formōsa) — шматгадовая травяністая расліна; від роду сямейства . Радзіма — Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі.

Батанічнае апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 30 см.

Корань клубнепадобны, моцна разгалінаваны.

Лісце з доўгімі чарашкамі, пальчата падзеленае на дробныя долі, сабрана ў прыкаранёвую разетку.

Кветкі сэрцападобныя, ружова-пурпурныя, дыяметрам да 2 см, у аднабокай гронцы. Цвіце з канца мая па ліпень.

Вырошчванне ў культуры Расліна ценевынослівая, хоць лепш развіваецца на сонцы. Глебы любіць пажыўныя, друзлыя, водапранікальныя. Мае патрэбу ў перыядычных падкормках. Зімуе добра, але ў якасці прафілактыкі можна атуліць. Размнажаецца дзяленнем куста восенню, зялёнымі тронкамі на працягу ўсяго лета. У садзе высаджваюць як сярод камянёў на горцы, падпорнай сценцы, так і побач з дэкаратыўна-лісцянымі мнагалетнікамі і нізкімі хмызнякамі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны Катэгорыя:Дымніцавыя