Курвіцэ́пс (Laetacara curviceps) — від невялікіх рыб роду сямейства , які жыве ў павольных рэках і ручаях, а таксама сажалках і азёрах басейна ракі Амазонка. Прадстаўнікоў віду звычайна ўтрымліваюць у акварыумах.
Апісанне Даўжыня да 8 см, самкі — да 5 см. Цела высокае, сціснутае з бакоў, жаўтавата-зялёнае, часам зеленавата-карычневае з серабрыста-зеленавата-блакітным бляскам. Пасярэдзіне цела вялікая цёмная пляма. Спінныя і анальныя плаўнікі самцоў выцягнутыя. Брушныя плаўнікі сіняга колеру. На спінным, хваставым і анальным плаўніках маюцца сінія плямы.
Утрыманне ў няволі У Еўропу рыбы завезены ў пачатку XX стагоддзя. Гэты від вельмі мірны ў параўнанні з большасцю іншых прадстаўнікоў сямейства і не вырывае расліны з коранем. Да якасці і складу вады не патрабавальныя. Жывуць у старой, слабамяккай (dGH да 13°) і кіслай (рн 6,5—7,0) вадзе, якая доўга не змяняецца. Тэмпературу вады пажадана падтрымліваць на ўзроўні 24—26 °C. Корм жывы, карміць пераважна расліннай ежай (эладэя, мох). Патрабуецца аэрацыя і фільтраванне вады, падмена 1/3 вады ў тыдзень.
Курвіцэпсы ідэальна падыходзяць для звычайных акварыумаў аб’ёмам 40 і больш літраў і даўжынёй больш за 50 см з іншымі мірнымі амазонскімі рыбамі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Прэснаводныя рыбы Катэгорыя:Рыбы Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1923 годзе Катэгорыя:Акунепадобныя