Адам Стахоўскі (? — 1650) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Яраша Стахоўскага.

Пісар земскі мсціслаўскі, падстароста мсціслаўскі. Валодаў маёнткам Рай, частку якога аддаў сваёй жонцы па вяноўнаму 15 кастрычніка 1629 года, інтрамісіі 9 жніўня 1649 года, дажывотнаму лісту 7 студзеня 1645 года.

Памёр у 1650 годзе.

Сям’я У шлюбе з Ганнай са Старасельскіх, дачкой суддзі земскага віцебскага, у другім шлюбе была з пісарам земскім віленскім Марцыянам Валовічам. Дзеці: Стэфан-Міхаіл, скарбнік Падольскага ваяводства. Жонка Раеўская, у другім шлюбе за Захарывушам Бародзічам.

Крыніцы

Адам