«Heroes of Might and Magic III: The Restoration of Erathia» () — пакрокавая стратэгічная гульня, распрацаваная Джонам ван Канэгемам з New World Computing пад Microsoft Windows і выпушчана The 3DO Company у 1999 годзе. Пазней у тым жа самым годзе выйшлі парты пад Apple Macintosh (выпушчаны 3DO) і пад Linux (выпушчаны Loki Software). У 2000 годзе выйшаў порт для Game Boy Color пад назвай «Heroes of Might and Magic 2». Як вынікае з назвы, гэта трэцяя гульня серыі «Heroes of Might and Magic».
Гульнявы працэс вельмі падобны да папярэдніх гульняў серыі: гулец кіруе некалькімі героямі-вайскаводамі, войска якіх складаюць разнастайныя міфічныя і легендарныя стварэнні. Гульня складаецца з дзвюх частак: тактычная выведка тэрыторыі і пакрокавая сістэма бітвы. Гулец збірае войска за кошт рэсурсаў у адным з васьмі тыпаў гарадоў. Герой зарабляе ачкі досведу, удзельнічаючы ў бітвах з монстрамі і варожымі героямі. Умовы перамогі адрозніваюцца на розных мапах: гэта могуць быць заваёва ўсіх гарадоў на мапе, знішчэнне ўсіх ворагаў, збіранне пэўнай колькасці рэсурсаў або знаходжанне пэўнага артэфакту.
Да гульні выйшлі дапаўненні «Heroes of Might and Magic III: Armageddon's Blade» (), «Heroes of Might and Magic III: Shadow of Death» (), а таксама фанацкае пашырэнне «Heroes of Might and Magic 3½: In the Wake of Gods» (). Таксама была выпушчана серыя кароткіх азнаямленчых гульняў «Heroes Chronicles», заснаваная на рухавіку «Heroes III». А ў 2000 выйшла спецыяльнае выданне «Heroes III Complete», якое ўключала гульню і абодва дапаўненні.
Крыніцы