Gazeta Literacka Wileńska («Віленская літаратурная газета») — першае перыядычнае выданне на тэрыторыі ВКЛ. Выдавалася ў 1760—1794 гг. у Вільні на польскай мове як орган Віленскай езуіцкай акадэміі. Мела культурна-асветны кірунак. Напярэдадні паўстання 1794 года пад кіраўніцтвам А. Т. Касцюшкі актыўна асвятляла пытанні эканамічнага і палітычнага жыцця. 3 жніўня 1794 называлася «Kurier Litewski», з 1841 года «Виленский вестник».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Газеты Вільні на польскай мове Катэгорыя:Культура Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:1760 год у Беларусі Катэгорыя:Віленская езуіцкая акадэмія