Дэлафандыёз () — гліснае захворванне капытных. Выклікаецца круглымі чарвямі віду . Гэта бялёса-жоўтыя чарвякі, у якіх даўжыня самца 14-16 мм, а самкі — 20-24 мм.

Апісанне Звычайна заражаюцца коні, часцей за ўсё праз корм (пераважна ўлетку на пашы) і ваду, інвазаваныя лічынкамі нематодаў. Нематода паразітуе ў крывяносных сасудах тоўстага кішэчніка. У тоўстым кішэчніку самка адкладае яйцы, якія растуць у два этапы. Разам з калам з жывёлы выходзяць лічынкі. Некаторыя гельмінты трапляюць у печань, лёгкія і лімфатычныя вузлы і заражаюць кроў.

Распаўсюджанне Дэлафандыёз сустракаецца паўсюдна, часцей у жарабят, бываюць экзаотыі (групавыя ўспышкі).

Сімптомы Хвароба праяўляецца раннімі колікамі. З часам лічынкі закаркоўваюць крывяносныя сасуды, ад чаго ўтвараюцца анеўрызмы і тромбы брыжэйкавых артэрый, магчыма змярцвенне ўчасткаў кішэчніка. Конь становіцца неспакойным, а пазней не хоча ўставаць. Назіраюцца ўздуцце жывата, дрыжыкі цела, курчы і смерць.

Прафілактыка Каб пазбегнуць захворвання, неабходна двойчы ў год (у красавіку і кастрычніку) праводзіць дэгельмінтызацыю жывёлы, а таксама трымаць у чысціні двор і інвентар, мяняць пашы пры вырошчванні коней.

Крыніцы

Літаратура

Никулин Т. Г. Инфекционные и инвазионные болезни лошадей. — М., 1976. Кыргызстан: энциклопедия. Т. 3. Бишкек, 2011. С. 51.

Катэгорыя:Рабдытыдозы Катэгорыя:Странгілаідыды