Пятро Восіпавіч Гуле́віч (, в. Рудня Нісімкавіцкая, Чачэрскі раён — ) — беларускі казачнік.
Расказваў казкі, перанятыя ад аднавяскоўцаў а таксама ад украінскіх казачнікаў. Творча распрацоўваў традыцыйныя сюжэты. Пры дапамозе жывой гутарковай мовы, спалучаючы апавядальную і дыялагічную формы, ствараў трапныя характары персанажаў у анекдатычных казках «Штукар», «Салдацкая загадка», «Разумны мужык» і інш. На беларускай мове расказваў рускія народныя казкі пра Еруслана Лазаравіча, Баву Каралевіча і Ілью Мурамца.
Восем выбраных тэкстаў яго казак склалі асобную кніга «Беларускія казкі, запісаныя ад Пятра Гулевіча» (1963).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Казачнікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чачэрскім раёне