Сі́тня — меліярацыйны канал у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток Даманавіцкага канала (басейн ракі Случ).

Даўжыня канала 23,7 км. Пачынаецца за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Зялёны Бор. Упадае ў Даманавіцкі канал за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Даманавічы. Прыток — канал Бярэштань.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Салігорскага раёна Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці)