Аляксандра Уладзіміраўна Гурко (дзявочае Верашчагіна; нар. , Мінск) — беларускі этнолаг. Доктар гістарычных навук (2003).

Біяграфія Скончыла ў 1983 годзе БДУ. З 1987 года ў Беларускім музеі гісторыі рэлігіі. З 1995 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, з 2006 года загадчыца аддзела.

Навуковая дзейнасць Даследуе асаблівасці царкоўнага жыцця беларусаў (праваслаўных, католікаў і пратэстантаў), гісторыю канфесій на тэрыторыі Беларусі, сучасную канфесійную структуру беларускага грамадства, ролю, месца і асаблівасці рэлігійнай абраднасці ў ім. Аўтар кніг «Святы, абрады і таінствы ў жыцці хрысціян Беларусі» (2009), вучэбных дапаможнікаў «Праваслаўныя святы на Беларусі» (2001), «Хрысціянскія святы на Беларусі» (2005). Адзін з аўтараў кнігі «Гісторыя канфесій на Беларусі ў другой палове XX стагоддзя» (1999), «Гісторыя канфесій на Беларусі: мінулае і сучаснасць», «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (абедзве 2000), «Беларусы, Т. 6. Грамадскія традыцыі» (2002), «Беларусы. Т. 10. Славянскія этнакультурныя традыцыі» (2007), «Беларусы. Сучасныя этнакультурныя працэсы» (2009), «Этнакультурныя працэсы ва Усходнім Палессі ў мінулым і сучасным» (2010), «Хто жыве ў Беларусі» (2012).

Узнагароды Лаўрэатка прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008).

Сям'я У шлюбе з этнолагам Аляксандрам Гурко.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Этнолагі Беларусі