Фідэль Давіла Аронда () — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Іспана-амерыканскай вайны, Рыфскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Барселоне. Бацькі — Матэа Давіла Гіла і Ірэн Аронда Арыя.

Ва ўзросце 16 гадоў паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у 1896 годзеGaceta de Madrid núm. 235, del 23 de agosto de 1929. У час іспана-амерыканскай вайны 1898 года служыў у пяхоце на Кубе.

У званні падпалкоўніка накіраваны ў Іспанскае Марока, дзе ўдзельнічаў у Рыфскай вайне. У 1929 годзе павышаны да брыгаднага генералаGaceta de Madrid núm. 235, del 23 de agosto de 1929, быў начальнікам Генеральнага штаба VII ваеннай акругі.

Пасля абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі сышоў у адстаўку і пасяліўся ў Бургасе. У 1936 годзе дылучыўся да змовы нацыяналістаў з мэтай звяржэння ўрада Народнага фронту.

У ліпеня, калі змоўшчыкі прыступілі да рэалізацыі путчу, Давіла стаў членам Савета нацыянальнай абароны і прэзідэнтам Дзяржаўнай тэхнічнай калегіі. Адначасна заняў пасаду начальнікам Генеральнага штаба паўстанцкай армііBoletín Oficial del Estado núm. 2, del 6 de octubre de 1936Boletín Oficial del Estado núm. 1, del 2 de octubre de 1936.

Пасля гібелі генерала Мола ў авіякатастрофе Давіла змяніў яго на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяйBoletín Oficial del Estado núm. 227, de 4 de junio de 1937Hugh Thomas (1976), La Guerra Civil Española, pág. 744.

31 студзеня 1938 года прызначаны міністрам абароны ў складзе першага ўрада Франсіска ФранкаBoletín Oficial del Estado núm. 468, del 1 de febrero de 1938.

У жніўні 1939 года стаў генерал-капітанам II ваеннай акругі (Севілья)Boletín Oficial del Estado núm. 231, del 19 de agosto de 1939. З мая 1941 года — начальнік Высокага генеральнага штабаBoletín Oficial del Estado núm. 132, de 12/05/1941, з ліпеня 1945 года — міністр арміі. У 1946 годзе выйшаў у запасBoletín Oficial del Estado núm. 121, de 1 de mayo de 1946.

У кастрычніку 1949 года, з нагоды паездкі Франка ў Партугалію, быў выкліканы на дзевяць дзён узначаліць урадBoletín Oficial del Estado núm. 294, de 21 de octubre de 1949. Атрымаў дваранскі тытул маркіза. У 1951 годзе стаў членам Савета Каралеўства і прызначаны прэзідэнтам Вышэйшага геаграфічнага саветаBoletín Oficial del Estado núm. 199, del 18 de julio de 1951.

Абвінавачванні Быў адным з трыццаці пяці высокапастаўленых службовых асоб рэжыму Франка, пасмяротна абвінавачаных у 2008 годзе Нацыянальным судом за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі і ў першыя гады франкісцкай дыктатуры"Esta madrugada ha fallecido el general Dávila Arrondo", en diario ABC, 22 de marzo de 1962, página 70.Dávila Jalón, Valentín. Una vida al servicio de España: General don Fidel Dávila Arrondo 1878-1962, Volumen 1, Talleres Prensa Española,1978. ISBN 8430000003, 9788430000005.Busquets i Dalmau, Juan. Epistolari de Josep Cartañà, bisbe de Girona (1934-1963), (en catalán) L'Abadia de Montserrat, 2000 - 292 páginas. ISBN 8484151832, 9788484151838..

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Іспанскай фалангі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Генералы Іспаніі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты