Эторэ Бастыка (; ) — італьянскі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай вайны, Другой італа-эфіопскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі і Другой сусветнай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў Балонні. Дасягнуўшы паўналецця, паступіў на службу ў армію. У 1896 годзе скончыў ваенную акадэмію ў Мадэне. У званні палкоўніка ваяваў у Першай сусветнай вайне.
У 1932—1935 гадах камандаваў 1-й дывізіяй чорнакашулечнікаў «23 сакавіка», змагаўся на Другой італа-эфіопскай вайне. Пасля ўзначаліў III корпус Каралеўскай арміі ў Эфіопіі.
Вясной 1937 года накіраваны ў Іспанію на пасаду камандуючага Італьянскага добраахвотніцкага корпусаHugh Thomas (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Círculo de Lectores, Barcelona, pág. 7654. З-за незадаволення з боку Франсіска Франка ўжо ў кастрычніку быў адкліканы ў ІталіюHugh Thomas (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Círculo de Lectores, Barcelona, pág. 802.
У 1939 годзе стаў сенатарам. Быў прызначаны камандзірам рэзервовай дывізіі ў раёне ракі По. У 1940 годзе стаў генерал-губернатарам архіпелага Дадэканес. З ліпеня 1941 года ўзначальваў войскі краін Восі ў Паўночнай Афрыцы.
Пасля разгрому пад Эль-Аламейнам і канчатковай страты Лівіі ў студзені 1943 года адхілены ад камандавання.
У 1945 годзе звольніўся з узброеных сіл. Прысвяціў сябе напісанню ваенна-гістарычных кніг.
Памёр у Рыме ва ўзросце 96 гадоў.
Крыніцы
Спасылкі Commando Supremo: Field Marshal Ettore Bastico La seconda guerra mondiale, Ettore Bastico
Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Катэгорыя:Вялікія афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Катэгорыя:Маршалы Італіі Катэгорыя:Члены Нацыянальнай фашысцкай партыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Італія) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Іспаніі Катэгорыя:Военачальнікі Другой сусветнай вайны