Караль БіскеБП-2008, § 3, п. 2: «На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: …» (; 1863—1928) — польскі мастак.

Біяграфія Першыя ўрокі малявання браў у гімназіі ў , а пазней вучыўся ў варшаўскім Класе малявання ў Войцеха Герсана і . У 1883—1885 гадах вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Пасля вяртання ў Варшаву рабіў дрэварыты для «Tygodnik Ilustrowany», выкладаў маляванне ў гімназіях. У 1897 годзе адкрыў уласную школу жывапісу ў Варшаве.

Падчас 1-й сусветнай вайны, з 1914 года быў у бежанстве ў Мінску. Напэўна, у сакавіку 1916 года быў адным са стваральнікаў у Мінску Аддзела помнікаў пры . У 1918 годзе Аддзел фактычна замяніла Мінскае кола , Караль Біске быў сярод членаў Управы Мінскага кола, а яго сын Рышард — сакратаром. Аддзел і потым Мінскае кола займалася пошукам, фіксацыяй, ратаваннем і вывазам у Польшчу культурных каштоўнасцяў, як эвакуяваных расійскімі ўладамі пры адступленні з польскіх губерняў, так і мясцовых. Караль Біске зрабіў вялікую колькасць замалёвак помнікаў у Мінску і рэгіёне. У 1918 годзе, пасля заняцця Мінска Чырвонай Арміяй, Біске вярнуўся ў Варшаву. Узнагароджаны за гэту дзейнасць.

Пахаваны на Старых Павонзках.

Сям’я Меў дачку і двух сыноў, адзін з іх польскі рэжысёр Рышард Біске (1895—1938).

Творчасць Пісаў пераважна пейзажы, у творах выяўляў чуласць да прыроды, пачуццё настрою і колеру.

Выстаўляў творы пераважна ў у Варшаве, салоне ў Варшаве і Таварыстве сяброў прыгожых мастацтваў у Познані ().

Творы захоўваюцца, між іншым, у Нацыянальным музеі ў ВаршавеBiske, Karol.

Крыніцы

Літаратура План «Новага Места» Мінска 1804 г.: новая іканаграфічная крыніца са збораў Мінскага Кола Варшаўскага Таварыства Апекі над Помнікамі Мінуўшчыны // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 940-годдзя горада): матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (Мінск, 7—9 верас. 2007 г.). — Мінск: Беларуская навука, 2008. — С. 185—189. Вываз крыўскіх культурных цэннасьцяў у Польшчу ў часе польска-расійскай вайны 1918—1919 гг. // «Крывіч», № 2 (10), ліпень-сьнежань 1925 г. — C. 108—110

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Польшчы