Веялета Лаўрушка, па нараджэнні Бяляўская (нар. , Кіраўск, Беларусь) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Беларусі.

Біяграфія Пачала займацца спортам у 9 гадоў. Уся яе сям’я звязана са спортам, а дзядуля — майстар спорту СССР па веласпорце, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі і заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.

Валейболам пачала займацца ў 2011 годзе ў СДЮСШАР г. Кіраўск, першым трэнерам быў Сяргей Іванавіч Лазаковіч.

З 2018 па 2022 год гуляла ў камандзе «Мінчанка-2», у складзе каманды заваявала срэбра (сезон 2019/2020) і золата моладзевай лігі Расіі (сезон 2020/2021), а таксама бронзу чэмпіянату Беларусі (2020/2021).

Крыніцы

Спасылкі Отдохнули от трансферных новостей? Тогда мы продолжаем! Veoletta Lavrushko (Veta) Лаврушко Веолетта/ Lavrushko Vealeta

Катэгорыя:Валейбалісткі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-18 Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па валейболе U-19