Філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Гісторыя Факультэт быў створаны ў 1940 годзе як літаратурны факультэт Гродзенскага настаўніцкага інстытута. Пад сучаснай назвай з 1960-х гадоў, пасля падзелу гісторыка-філалагічнага факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута. У 1994 быў падзелены на факультэт беларускай філалогіі і культуры і факультэт замежных моў, у 1997 адбылося іх аб’яднанне ў адзіны філалагічны факультэт.
Кафедры Англійскай філалогіі (створана ў 2001 у выніку падзелу кафедры англійскай мовы) Беларускай філалогіі (створана ў 2017 шляхам аб’яднання дзвюх кафедр — беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства і беларускай літаратуры) Замежных моў (існуе з 1944, у 2022 да яе далучана кафедра польскай філалогіі) Рамана-германскай філалогіі Рускай філалогіі
З 1989Кафедре Польской Филологии свыше двадцати лет па 2022КАФЕДРА ПОЛЬСКОЙ ФИЛОЛОГИИ (2022)Организационная структура филологического факультета (2022) існавала адзіная ў Беларусі кафедра польскай філалогіі,Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я. Купалы. Кафедра польскай філалогіі заснавальнікам і шматгадовым загадчыкам і выкладчыкам якой была Святлана Піліпаўна Мусіенка.
Аспірантура 10.01.03 Літаратура народаў краін замежжа 10.01.08 Тэорыя літаратуры. Тэксталогія 10.02.01 Беларуская мова 10.02.02 Руская мова 10.02.03 Славянскія мовы 10.02.19 Тэорыя мовы 10.02.20 Параўнальна-гістарычнае, супастаўляльнае і тыпалагічнае мовазнаўства 13.00.02 Тэорыя і методыка навучання і выхавання (літаратура)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт філалагічнага факультэта ГрДУ
Катэгорыя:1940 год у Гродне Філалагічны Катэгорыя:З’явіліся ў 1940 годзе ГрДУ