Міжнародны альянс даследчых універсітэтаў () — гэта аб'яднанне вядучых даследчых універсітэтаў свету, якія падзяляюць аднолькавае бачанне будучыні вышэйшай адукацыі, у прыватнасці, адукацыі будучых лідараў.

Альянс быў заснаваны ў канцы 2005 года і пачаў дзейнасць 14 студзеня 2006 года.

Сябры альянса сумесна вырашаюць найважнейшыя задачы, якія стаяць сёння перад чалавецтвам. У якасці адной з ключавых ініцыятываў імі вызначаны доўгатэрміновыя рашэнні ў галіне змены клімату. У 2009 годзе альянсам быў паспяхова арганізаваны міжнародны навуковы кангрэс па змене клімату. Сябры альянсу таксама супрацоўнічаюць па шэрагу навукова-даследчых праектаў, якія адносяцца да старэння, даўгалецця і здароўя чалавека, глабальнай бяспекі і ўстойлівага развіцця.

Альянсам распрацаваны шэраг праграм па абмене студэнтамі, павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў і ўмацаванні міжуніверсітэцкіх сувязей.

Сябры альянса Аўстралійскі нацыянальны ўніверсітэт Ельскі ўніверсітэт Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі Капенгагенскі ўніверсітэт Кембрыджскі ўніверсітэт Оксфардскі ўніверсітэт Пекінскі ўніверсітэт Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт Такійскі ўніверсітэт Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха

Спасылкі Афіцыйная інтэрнэт-старонка

Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Катэгорыя:Міжнародны альянс даследчых універсітэтаў