Сінгапурскі нацыянальны ўніверсітэт () — сінгапурская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта.
Агульная характарыстыка Гэта буйнейшы ўніверсітэт краіны як па колькасці студэнтаў, так і па праграмах навучання, а таксама старэйшы ўніверсітэт у Сінгапуры. Галоўны кампус універсітэта займае плошчу прыблізна ў 1,5 км2. Адукацыя ў ім грунтуецца на модульнай сістэме. Гэтая сістэма ўключае ў сябе асаблівасці брытанскай сістэмы, такія, як невялікія групы студэнтаў пры навучанні, і рысы амерыканскай сістэмы — сістэму крэдытаў. Студэнты могуць на працягу першых двух семестраў займацца па выбары на розных факультэтах.
Структура Факультэт мастацтваў і сацыяльных навук Факультэт бізнесу Факультэт камп'ютарных навук Факультэт бесперапыннай адукацыі Факультэт стаматалогіі Факультэт дызайну і інжынерыі Факультэт права Факультэт медыцыны Факультэт музыкі Факультэт грамадскага здароўя Факультэт дзяржаўнага кіравання Факультэт прыродазнаўчых навук Школа медыцыны Школа аспірантуры Каледж НУС Ельскі каледж
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Сінгапур