«Шахцёр» — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з горада Салігорска. Базавая каманда мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3.

Гісторыя Клуб быў заснаваны ў лістападзе 2023 года з мэтай падрыхтоўкі гульцоў мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 да міжнародных спаборніцтваўБК «ШАХТЁР» – БАЗОВАЯ КОМАНДА МУЖСКОЙ НАЦКОМАНДЫ 3Х3. Галоўным трэнерам быў прызначаны расійскі спецыяліст Уладзімір Вадзімавіч Агабаб’ян. Да каманды далучыліся лепшыя беларускія гульцы па баскетболе 3х3, якія спынілі кар’еру ў класічным баскетболе: Аляксей Балдзін, Сяргей Вабішчэвіч, Антон Зарэцкі, Максім Каратцоў, Ян Марынін, Ілля Мілашэўскі, Аляксей Навойчык, Максім Сазонаў.

Клуб прымаў удзел у чэмпіянаце Расіі па баскетболе 3х3WINLINE ЧЕМПИОНАТ РОССИИ 3Х3. «ШАХТЕР» ГОТОВИТСЯ СТАРТОВАТЬ В ТОП-ДИВИЗИОНЕWINLINE ЧЕМПИОНАТ РОССИИ 3Х3. СОЛИГОРСК ВПЕРВЫЕ ПРИНЯЛ «МАСТЕР»БАСКЕТБОЛ 3Х3. «ШАХТЕР» ЗАВЕРШАЕТ УЧАСТИЕ В ГРАНД-ФИНАЛЕ ЛИГИ 3Х3. У лютым 2024 года клуб стаў пераможцам турніру «Palova-Snowball» імя Мікалая Ермашова і Кубка Беларусі 3х3БАСКЕТБОЛ 3Х3. БЕЛОРУССКИЕ КОМАНДЫ – ЧЕМПИОНЫ PALOVA-SNOWBALL 2024, у сакавіку — сярэбаным прызёрам Кубка Губернатара Чалябінскай вобласціБАСКЕТБОЛ 3Х3. СОЛИГОРСКИЙ «ШАХТЕР» - СЕРЕБРЯНЫЙ ПРИЗЕР КУБКА ГУБЕРНАТОРА ЧЕЛЯБИНСКОЙ ОБЛАСТИ, у чэрвені і жніўні — пераможцам I, III і фінальнага этапу чэмпіянату Беларусі 3х3 і Нацыянальнай лігіПАЛОВА-2024. ОПРЕДЕЛИЛИСЬ ПОБЕДИТЕЛИ I ЭТАПА ЧЕМПИОНАТА БЕЛАРУСИ 3Х3 И НАЦИОНАЛЬНОЙ ЛИГИПАЛОВА-2024. ОПРЕДЕЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ И ПРИЗЕРЫ III ЭТАПА ЧЕМПИОНАТА БЕЛАРУСИ 3Х3ПАЛОВА-2024. «ПРЫГАЖУНІ» И «ШАХТЕР-СОЛИГОРСК» – ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі па баскетболе 3х3 (2): 2024, 2025. Уладальнік Кубка Беларусі па баскетболе 3х3 (2): 2024, 2025.

Склад каманды

Аляксей Балдзін (2023—2025) Сяргей Вабішчэвіч (2023—2025) Арсеній Вяржбіцкі (2024—2025) Цімур Друкаў (2024—2025) Антон Зарэцкі (2023—2025) Кірыл Кажанец (2025) Максім Каратцоў (2023—2025) Дзмітрый Куратнік (2025) Максім Лютыч (2025) Ян Марынін (2023—2024) Ілля Мілашэўскі (2023—2024) Аляксей Навойчык (2023—2025) Цімафей Паралёў (2025) Раман Рубінштэйн (2025) Максім Сазонаў (2023—2025) Кірыл Шышлоўскі (2024—2025)

Галоўныя трэнеры

Уладзімір Агабаб’ян (2023—2025) Сяргей Вабішчэвіч (2025)

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Большой баскетбол пришел в Солигорск