Сяргей Міхайлавіч Масляк () — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2024—2026).
Біяграфія Нарадзіўся 8 верасня 1980 года ў Мінску.
У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2006 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (Інстытут турызму) і ў 2016 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2002—2003 гадах працаваў памочнікам ляснічага Валмянскага лясніцтва Смалявіцкага раёна дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Мінскі лясгас».
У 2003—2005 гадах працаваў інжынерам першай катэгорыі аддзела пошукаў і праектавання лесагаспадарчых аб’ектаў праектна-пошукавага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзіпралес».
У 2005—2006 гадах працаваў вядучым спецыялістам аддзела гарадской гаспадаркі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.
У 2006—2012 гадах працаваў намеснікам дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Заводскага раёна г. Мінска».
У красавіку — верасні 2012 года працаваў намеснікам дырэктара ТАА «Александрынарамбуд».
У 2012—2013 гадах займаў пасаду дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Першамайскага раёна г. Мінска».
У 2013—2015 гадах працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.
У 2015—2019 гадах быў старшынёй Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З 28 сакавіка 2019 года па 22 красавіка 2024 года працаваў кіраўніком адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска.
22 красавіка 2024 года прызначаны Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
19 сакавіка 2026 года вызвалены ад пасады міністра ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службеУказ Президента Республики Беларусь от 19 марта 2026 г. № 91 «О С. М. Масляке».
Крыніцы
Спасылкі Руководство
Катэгорыя:Старшыні раённых выканаўчых камітэтаў Беларусі Катэгорыя:Міністры прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Палітыкі мясцовага кіравання Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання