Дыспансе́р (, ад , узыходзіць да «размяркоўваю»), С.448 — лячэбна-прафілактычная ўстанова, аснова дзейнасці якой — ранняе выяўленне і лячэнне хворых, дынамічны нагляд і ажыццяўленне санітарна-аздараўленчых мерапрыемстаў.
Віды дыспансераў На Беларусі дзейнічаюць наступныя віды дыспансераў: кардыялагічныя; скурна-венералагічныя; наркалагічныя; анкалагічныя; процітуберкулёзныя; псіханеўралагічныя; эндакрыналагічныя.Дыспансеры на сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Гісторыя На Беларусі першы (процітуберкулёзны) дыспансер адкрыты ў 1921 годзе ў Мінску. Папярэднікамі дыспансера (Мінск, Бабруйск) былі процітуберкулёзныя амбулаторыі (1910—1911).
На пачатак 1997 года ў Беларусі існавалі дыспансеры: процітуберкулёзныя (30) анкалагічныя (11) скурна-венералагічныя (34) псіханеўралагічныя (13) процівалляковыя (6) урачэбна-фізкультурныя (10) наркалагічныя (11) кардыялагічныя (5) два спецыяльных дыспансера для хворых пасля радыяцыйнага ўздзеяння ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Медыцынскія ўстановы