Андрэу Нін-і-Перэс (, ; 4 лютага 1892, Вендрэль — 22 чэрвеня 1937, Алькала-дэ-Энарэс) — каталонскі камуніст, рэвалюцыянер, публіцыст, пісьменнік і перакладчык. Лідар Рабочай партыі марксісцкага адзінства. Забіты агентамі НКУС.

Біяграфія Нарадзіўся ў беднай сям’і шаўца і сялянкі, атрымаў педагагічную адукацыю. У 1914 годзе перабраўся ў Барселону, дзе некаторы час выкладаў у свецкай школе, заснаванай анархістамі. Паралельна захапіўся публіцыстыкай. З 1911 года далучыўся да каталонскага федэралісцкага руху, але хутка ўсвядоміў і важнасць класавай барацьбы, пачаўшы ўдзельнічаць у левым руху.

У 1917 годзе на Ніна аказалі моцны ўплыў як руская рэвалюцыя, так і мясцовая ўсеагульная забастоўка; спачатку ён уступіў у Іспанскую сацыялістычную рабочаю партыю, але затым перайшоў у анарха-сіндыкалісцкае прафаб’яднанне Нацыянальная канфедэрацыя працы. Стаўшы вядомым дзеячам рабочага руху, прыняў удзел у заснаванні Іспанскай камуністычнай партыі.

У 1920—1921 гадах быў генеральным сакратаром НКП. У лістападзе 1920 года падвергся нападу з боку ўльтраправых карлісцкіх «Свабодных прафсаюзаў» і ледзь не пазбавіўся жыцця. У красавіку 1921 года Нін увайшоў у склад дэлегацыі Нацыянальнай канфедэрацыі працы, запрошанай на III кангрэс Камуністычнага Інтэрнацыяналу і I кангрэс Інтэрнацыяналу чырвоных прафсаюзаў.

Застаючыся наступныя дзевяць гадоў у СССР, першапачаткова працаваў у Камінтэрне і Сакратарыяце Прафінтэрна. Уступіўшы ў РКП (б), быў абраны дэпутатам Массавета, зблізіўся з Левай апазіцыяй, супрацоўнічаў з Львом Троцкім і стаў яго сябрам і прыкметным удзельнікам Антысталінскай левай апазіцыі. За ўдзел у апазіцыі Нін у 1926 годзе быў адхілены ад працы ў Прафінтэрне і пастаўлены пад нагляд. Наступныя чатыры гады ён дамагаўся ў савецкіх уладаў дазволу на выезд з СССР з сям’ёй — жонкай Вольгай Тараевай і двума дочкамі, Ірай і Норай.

Пасля вяртання ў Іспанію (1930) Нін шукаў шляхі аб’яднання антысталінісцка настроеных камуністаў. З гэтай мэтай ён заснаваў ленінскую арганізацыю «Камуністычная левая Іспаніі» (Izquierda Comunista de España), звязаную з міжнароднай трацкісцкай апазіцыяй.

У 1935 годзе аб’яднаўся з прыхільнікамі Бухарына ў Рабочую партыю марксісцкага адзінстваЛ. Троцкий. Центризм и IV Интернационал .

Пасля перамогі Народнага Фронту на выбарах 1936 года Нін удзельнічае ў стварэнні аўтаномных органаў самакіравання ў Каталоніі і нават становіцца міністрам юстыцыі ў Жэнералітат (урад) каталонскай аўтаноміі. Аднак ужо ў снежні 1936 года пад ціскам Савецкага Саюза Каталонія была вымушана ліквідаваць Ніна з урада.

Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі, пасля майскіх узброеных сутыкненняў урадавых войскаў з анархістамі і антысталінісцкімі марксістамі 1937 года ў Барселоне, Нін быў арыштаваны і на падставе сфальсіфікаваных доказаў абвінавачаны ў сувязях з франкістамі, аднак прызнаваць сваю «віну» катэгарычна адмовіўся, чым паставіў НКУС і іспанскія ўлады ў цяжкае становішча. У выніку НКУС прыняў рашэнне аб яго ліквідацыі. 20 чэрвеня 1937 года група агентаў Іна НКУС пад кіраўніцтвам рэзідэнта НКУС у Іспаніі А. Арлова пры ўдзеле І. Грыгулевіча выкралі Ніна з турмы, пасля чаго забілі (выканаўцамі былі два іспанцы з групы)Alexander Orlov. The Secret History of Stalin’s Crimes. Random House, 1953Нил Никандров. Григулевич. — М.: Молодая гвардия, 2005. — (ЖЗЛ) — ISBN 5-235-02825-2 — С. 57, 63, 69—71..

Творчасць Андрэу Нін захапляўся творчасцю рускіх пісьменнікаў і стаў адным з першых перакладчыкаў рускай літаратуры на каталанскую мову. Ён пазнаёміў каталонскіх чытачоў з прамымі перакладамі Л. М. Талстога («Ганна Карэніна»), Ф. М. Дастаеўскага («Злачынства і пакаранне»), А. П. Чэхава, І. С. Тургенева. З савецкіх аўтараў перакладаў Б. А. Пільняка («Волга ўпадае ў Каспійскае мора»), М. У. Багданава («Першая дзяўчына») і М. М. Зошчанка.

Крыніцы

Літаратура Волкова Г. И. Nin, Andreu // Учебный испанско-русский лингвострановедческий словарь-справочник. — М.: Высш. шк., 2006. — С. 417. — 656 с. — ISBN 5-06-004248-0. Нин А. Фашизм и профсоюзы. М., Красная новь, 1923. Наталия Харитонова. О личности переводчика: случай Андреу Нина // «Вопросы литературы», № 2 (март-апрель), 2009.

Спасылкі Сталинизм в Испании. Убийство Андреу Нина Andrés Nin Archive Интернет-архив марксизма Краткая биография А. Нина Fundación Andreu Nin Сайт на испанском языке, посвящённый POUM и А. Нину http://www.segundarepublica.com/index.php?opcion=2&id=4.

Катэгорыя:Ахвяры палітычных забойстваў Катэгорыя:Дэлегаты XII з’езда РКП(б) Катэгорыя:Дэпутаты Маскоўскага гарадскога савета Катэгорыя:Перакладчыкі Іспаніі Катэгорыя:Постаці каталонскай палітыкі Катэгорыя:Сіндыкалісты Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісу Катэгорыя:Члены ІСРП Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі