Ёверы Кагута Мусевені (; нар. 15 жніўня 1944) — прэзідэнт Уганды з 1986 года.

У 1967 годзе стаў студэнтам у Танзаніі, дзе прасякнуўся марксісцкімі ідэямі. Адправіўся добраахвотнікам у Мазамбік. У 1970 годзе паступіў ва угандзійскую ваенную разведку, аднак у 1971 годзе, пасля перавароту Ідзі Аміна збег у Танзанію. У 1979—1980 гг. — Міністр абароны ва ўрадзе Мільтана Аботэ. У 1980—1985 гг. — лідар паўстанцкай Арміі нацыянальнага супраціву. Добразычліўцы лічаць яго афрыканскім палітыкам новай хвалі, а злоснікі — архітэктарам сярэднявечнай імперыі Тутсі, за ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Руанды і ДР Конга з мэтай падтрымкі сваіх супляменнікаў.

Катэгорыя:Прэзідэнты Уганды Катэгорыя:Міністры абароны Уганды Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Уганды Катэгорыя:Тутсі