«Нябесныя істоты» () — новазеландскі біяграфічны фільм 1994 года, зняты Пітэрам Джэксанам па сцэнарыі, які ён напісаў разам са сваёй жонкай Фрэн Уолш. Галоўныя ролі выканалі і Кейт Уінслет. Фільм спалучае элементы розных жанраў, такіх як гістарычная драма, крымінал, псіхалагічны трылер, рамантыка і фэнтэзі.

Заснаваны на вядомай , фільм разглядае адносіны між дзвюма дзяўчынкамі-падлеткамі — Палін Паркер і — кульмінацыяй якіх стала наўмыснае забойства маці Паркер. Падзеі ахопліваюць перыяд ад першай сустрэчы дзяўчат у 1952 годзе да здзяйснення злачынства, якое адбылося ў Крайстчэрч, Новая Зеландыя, 22 чэрвеня 1954 года.

Прэм’ера фільма адбылася на 51-м Венецыянскім кінафестывалі ў верасні 1994 года, дзе карціна была ўзнагароджана «». Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў, стаўшы адным з самых папулярных фільмаў таго года. Рэцэнзенты высока ацанілі большасць аспектаў пастаноўкі, асаблівую ўвагу надалі працы невядомых раней Лінскі і Уінслет, а таксама рэжысуры Джэксана. Фільм атрымаў намінацыю на «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнарый у 1995 годзе.

Сюжэт У 1954 годзе з Англіі ў новазеландскі гарадок прыязджае школьніца па імені Джульет. Там яна знаёміцца са сваёй новай аднакласніцай Палін, і іх сяброўства неўзабаве пераходзіць у лесбійскую сувязь. Страсная цяга дзяўчат адна да адной умацоўваецца і сумесным захапленнем фантастычнымі сусветамі і літаратурай. Іх бурная фантазія прыводзіць да стварэння паралельнай рэальнасці, дзе яны адчуваюць сябе ў бяспецы і вольнымі ад грамадскіх абмежаванняў. Спрабуючы захаваць сваю ўнікальную сувязь, сяброўкі здзяйсняюць крайні ўчынак, пераходзячы грань між выдумкай і рэальнасцю.

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 17 кінаўзнагародамі і яшчэ 17 намінацыямі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы Новай Зеландыі 1994 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 1994 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 1994 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1994 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 1994 года Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Новай Зеландыі Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Новай Зеландыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Новай Зеландыі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Новай Зеландыі Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Германіі Катэгорыя:Крымінальныя фільмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-трылеры Германіі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы Пітэра Джэксана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Пітэра Джэксана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Фрэн Уолш Катэгорыя:50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці