Мера (іт. Mera) — рака ў Швейцарыі і Італіі. Даўжыня ракі — 57 км, з якіх 37 прыпадае на італьянскую тэрыторыю. Плошча вадазборнага басейна — 757 км².
Пачынаецца з ледавікоў на паўночных схілах горнага масіва Берніна, які адносіцца да Альп, на вышыні 2310 метраў над узроўнем мора. Цячэ на поўнач, затым па міжгорнай даліне на паўднёвы захад праз вёскі Вікасапрана, Стампа, Кастазенья (усё — у Швейцарыі) і італьянскі горад К'явена. Затым паварочвае на поўдзень, працякае праз возера Медзола і ўпадае ў возера Кома, размешчанае на вышыні 199 метраў над узроўнем мора. Пад К’явенай на рацэ размешчана вадасховішча.
Асноўныя прытокі ў вярхоўях — Мароц, Дуана, Арлення.
Катэгорыя:Рэкі Італіі Катэгорыя:Рэкі Швейцарыі