Адамсі́т, дыгідрафенарсазінхларыд, HN(C6H4)2AsCl — гетэрацыклічнае злучэнне мыш’яку, атрутная рэчыва, якое выклікае раздражненне дыхальных шляхоў і галаўны боль.

Упершыню сінтэзаваны ў Германіі Генрыхам Ота Віландам у 1915 годзе. Адначасова і незалежна быў распрацаваны амерыканскім хімікам Роджэрам Адамсам (у гонар якога ён названы, С. 27.) ва Універсітэце Ілінойса ў 1918 годзе. Адносіцца да групы баявых атрутных рэчываў, якія раздражняюць верхнія дыхальныя шляхі (стэрнітаў). З гэтай мэтай у выглядзе аэразоляў выкарыстоўваўся ў Першай сусветнай вайне.

Фізічныя ўласцівасці Жоўты крышталічны парашок (тэхнічны прадукт афарбаваны ў зялёны колер). Тэмпература плаўлення 195 °C. Тэмпература кіпення 410 °C. Практычна нерастваральны ў вадзе, на холадзе слаба раствараецца ў многіх арганічных растваральніках; пры награванні растваральнасць у іх істотна ўзрастае.

Крыніцы

Літаратура

Адамси́т (DM) // Военный энциклопедический словарь. В 2 т. Т. 1. / Редкол.: А. П. Горкин, В. А. Золотарев, В. М. Карев и др. — М.: Большая Российская энциклопедия, «РИПОЛ КЛАССИК», 2001. — С. 35. — 848 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); 5-7905-0995-9 (т. 1).

Катэгорыя:Мыш’як Катэгорыя:Хлорарганічныя злучэнні Катэгорыя:Азотазмяшчальныя арганічныя злучэнні Катэгорыя:Араматычныя злучэнні Катэгорыя:Хімічная зброя