Бернабэ Лопес Кале (; ), таксама вядомы як Камандантэ Абрыль або Фернанда АбрыльAntonio Téllez (1992). Sabaté: guerrilla urbana en España (1945-1960), Virus, pág. 177 — іспанскі ваенны дзеяч, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі, адзін з кіраўнікоў антыфранкісцкага партызанскага рухуJulio Aróstegui, Jorge Marco (2008). El último frente: la resistencia armada antifranquista en España, 1939-1952, Catarata, pág. 67.
Біяграфія Нарадзіўся ў невялікім мястэчку Мантэхаке.
У лютым 1921 года прызваны на тэрміновую ваенную службу і быў накіраваны на вайну ў Марока. Пасля вяртання з «гарачай кропкі» ажаніўся. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Мігель, Антонія і Роза. У час дыктатуры Прыма дэ Рыверы далучыўся да грамадзянскай гвардыі.
З пачаткам грамадзянскай вайны яго рота засталася вернай ураду рэспублікі. Адначасна Бернабэ ўступіў у НКП. Змагаўся пад Малагай і пад Тэруэлем. Камандаваў 61-й змешанай брыгадайÁngel Sody de Rivas (2003). Antonio Rosado y el anarcosindicalismo andaluz: Morón de la Frontera, 1868-1978, Ediciones Carena, pág. 224.
З чэрвені 1938 года знаходзіўся на Мадрыдскім фронце на пасадзе камандзіра 17-га палка, потым нядоўга камандаваў 98-й і 136-й змешанымі брыгадамі. Пасля сакавіцкага перавароту 1939 года ўзначаліў 70-ю змешаную брыгадуCarlos Engel Masoliver (1999), Historia de las brigadas mixtas del Ejército Popular de la República, Almena Ediciones, pág. 71.
Пасля перамогі Франсіска Франка застаўся ў Іспаніі і трапіў у турму. На волі неўзабаве крымінальны пераслед аднавіўся. Бернабэ бяжыць да партызан-рэспубліканцаў у горны хрыбет Ронда. У 1946 годзе ён узначаліў Альянс дэмакратычных сіл, дзейнічаючы пад псеўданімам «Камандантэ Абрыль».
30 снежня 1949 года адзін з байцоў перайшоў на бок франкістаў і выдаў месцазнаходжанне партызанскай базы. 30 снежня 1949 года лагер быў акружаны і атакаваны, у ходзе чаго Бернабэ загінуўAntonio Téllez (1992). Sabaté: guerrilla urbana en España (1945-1960), Virus, pág. 177.
Крыніцы
Літаратура Pérez Regordán, Manuel (1987). El maquis en la provincia de Cádiz. Edición del autor. Pons Prades, Eduardo (1977). Guerrillas españolas 1936-1960. Editorial Planeta, ISBN 84-320-5634-0.
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі Катэгорыя:Партызаны