Парша бульбы — захворванне бульбы, якое шкодзіць у асноўным паверхню клубня. Парша псуе знешні выгляд клубняў бульбы, пагаршае лёжкасць, смакавыя і насенныя якасці бульбы, можа паражаць тканку клубня, павялічваючы адходы. Моцна пашкоджаныя паршой клубні бульбы непрыдатныя для ежы і пасеву. На заражаных паршой палях не рэкамендуецца вырошчваць бульбу на працягу 4-5 гадоў.
Разнавіднасць Існуюць наступныя віды паршы бульбы:
парша звычайная; парша чорная (рызактаніёз); парша парошыстая; парша серабрыстая; парша бугрыстая.
Меры барацьбы У залежнасці ад разнавіднасці паршы адрозніваюць і метады барацьбы з ёю. Агульнымі ж, універсальнымі, мерамі з’яўляюцца выкарыстанне фунгіцыдаў, выкарыстанне якаснага матэрыялу для пасадкі і захаванне севазвароту.
Крыніцы
Літаратура
Пересыпкин В. Ф. Сельскохозяйственная фитопатология. М.: Агропромиздат, 1989. — 480 с. ISBN 5-10-000292-1
Спасылкі
Л. Старцева. Парша картофеля // Журнал «Новый садовод и фермер». Обыкновенная парша картофеля // Большая Агрономическая Энциклопедия.
Катэгорыя:Захворванні бульбы