Шчытнік-чарапашка маўрская (Eurygaster maura) — клоп роду сямейства .
Распаўсюджанне Палеарктычны від, сустракаецца амаль ва ўсёй Еўропе і ў Цэнтральнай Расіі, а таксама ў Азіі і Паўночнай Амерыцы.
Апісанне Маўрская чарапашка мае даўгаватае цела і трохкутную галаву з парай невялікіх складаных вачэй і 2 вочкамі на цемені. Даўжыня цела 8-11 мм.
Значэнне З’яўляецца шкоднікам хлебных раслін: пшаніцы, жыта, ячменю, злакавых траў, часам аўсу, кукурузы, проса. Клапы і іх лічынкі вельмі шкодзяць пасевам. Найбольшую шкоду яны наносяць вясной слабаразвітым раслінам, праколваючы аснову сцябла. Пашкоджанае зерне становіцца шчуплым, мае нізкую ўсходжасць і дрэнныя хлебапякарныя ўласцівасці.
Трапляючы ў муку пры малацьбе, клоп надае ёй жоўты колер і непрыемны смак. Хлеб з такой мукі адмоўна адбіваецца на здароўе людзей.
Крыніцы
Спасылкі
Черепашка Маврский клоп в Агроэкологическом атласе
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Насякомыя-шкоднікі Катэгорыя:Клаповыя