Лаціф Сейфадзін аглы Гандзілаў (; нар. 31 жніўня 1957, Баку, Азербайджанская ССР) — азербайджанскі палітычны дзеяч.

Біяграфія Скончыў Азербайджанскі інстытут народнай гаспадаркі (1974—1978), аспірантуру (1980—1983). Кандыдат эканамічных навук (1984).

Служыў у Савецкай арміі (1978—1980).

1983—1986 — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчай лабараторыі комплексных праблем (Баку). 1986—1995 — дацэнт кафедры эканамічнай тэорыі Азербайджанскага тэхнічнага ўніверсітэта.

З 1995 — у Міністэрстве замежных спраў; сакратар, першы сакратар. З 2001 — першы сакратар, дарадца пасольства Азербайджана ў Турцыі. У 2004—2010 — пасол Азербайджана ў Казахстане, дуаен (2008—2010).

У 2010—2011 — кіраўнік управы Агульнага сакратарыяту Міністэрства замежных спраў. 2011—2016 — пасол Азербайджана ў Кітаі, па сумяшчальніцтве ў КНДР, В’етнаме і Манголіі.

Са снежня 2016 да ліпеня 2021 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджана ў Беларусі.

Прэміі і ўзнагароды Ганаровы доктар (2009) Казахстанскі ордэн Дружбы (2010) Ганаровы доктар (2016)

Сям’я З жонкай Наіляй маюць чатырох дзяцей.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на старонцы пасольства Азербайджана ў Беларусі

Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Паслы Азербайджана ў Беларусі Катэгорыя:Паслы Азербайджана ў В'етнаме Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Паслы Азербайджана ў Казахстане Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Паслы Азербайджана ў Кітаі Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Паслы Азербайджана ў Манголіі Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Паслы Азербайджана ў Паўночнай Карэі Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Дыпламаты Азербайджана