Юшкаў Груд, часам Юшковы Груд С. 97. () — вёска у Польшчы ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства. Сядзіба салецтва Юшкаў Груд, у якое ўваходзяць Юшкаў Груд, Баршчэва і Юльянка.

Праз вёску праходзяць аўтамабільныя ваяводскія дарогі № і .

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска была ў Ялоўскім старостве Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводстваВялікі гістарычны атлас Беларусі: у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; [рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) і інш.]. Т. 2 / [спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 1 атлас (347, с.): каляр. іл., карты. — С. 97. — ISBN 978-985-508-245-4..

З канца 1918 года вёска ў складзе адноўленай Польшчы. З 2 лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ўвайшла ў Беластоцкую вобласць. Было праведзена раянаванне, у выніку якога быў створаны Крынкаўскі раён. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16 жніўня 1945 года тэрыторыя павета перайшла да сацыялістычнай Польшчы. У 1940—1945 гадах цэнтр Юшкаўскага сельсавета Крынкаўскага раёна.

У 1954—1972 гадах вёска належала і была сядзібай грамады Юшкаў Груд. У 1975—1998 гадах вёска адміністрацыйна адносілася да Беластоцкага ваяводства.

Рэлігія

Юшкаў Груд — сядзіба праваслаўнай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Вернікі рымска-каталіцкай царквы належаць да парафіі Божага Провіду ў Міхалове.

Вядомыя асобы Алексы Казбярук (1936—2012) — польскі паэт беларускага паходжання.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі