Джэймс Марыён Сімс (, , акруга Ланкастэр, Паўднёвая Караліна — , Манхэтэн, Нью-Ёрк) — амерыканскі хірург-гінеколаг і медыцынскі даследчык. Унёс значны ўклад у станаўленне і развіццё гінекалогіі, піянер аператыўнай гінекалогіі, распрацаваў эфектыўны метад па лячэнні мочапузырна-похвавага свіршча, стварыў інструментарый (похвавае люстэрка Сімса). Вядомы як «бацька сучаснай гінекалогіі» і як спрэчная фігура за неэтычны падыход да распрацоўкі сваіх метадаў.

Катэгорыя:Гінеколагі ЗША