«Залаты павук» — артыкул Эстонія, С.169 () — першы кароткаметражны гукавы эстонскі фільм, зняты ў 1930 годзе.

Фільм Рэжысёр — Барыс Янікоск (1897—1976). Аператар і гуказапіс — піянер эстонскага кіно Канстанцін Мярска (1896—1951). Сцэнарыст — эстонскі пісьменнік Хендрык Саар (псеўданім Ківіломбі Інтс, 1893—1944?).

Дыялогі і песні для эксперыментальнага «песенна-гукавога фільма» былі запісаны на пласцінкі. Прэм’ера фільма адбылася 16 сакавіка 1930 года. Аднак ён не апраўдаў ускладзеных на яго тэхнічных і фінансавых чаканняў. Фільм лічыцца страчаным.