Каяверэ () — праточнае возера на ўсходзе мацерыковай часткі Эстоніі, размяшчаецца на тэрыторыі вёскі Адслава воласці Тарту ў павеце Тартумаа. Адносіцца да вадазборнага басейна ракі Амэ, левага прытоку Эмайыгі.
Плошча воднай паверхні возера — 246,5 га. Каяверэ — эўтрофнае возера, якое знаходзіцца на вышыні 51 м над узроўнем мора. Акваторыя возера выцягнута ў напрамку паўночны захад — паўднёвы ўсход на 3,62 км, шырынёй — 0,88 км і з найбольшай глыбінёй у 5 м. Працягласць берагавой лініі — 8,536 км.
Катэгорыя:Азёры Эстоніі