Эла Війдынг (, нар. ) — эстонская паэтэса.
Дачка Юхана Війдынга, эстонскага паэта 1970-х гадоў, і ўнучка (па бацькоўскай лініі) эстонскага паэта міжваенных гадоў Паўля Війдынга. Дзядуля па маці, Кальё Кійск, быў акцёрам і кінарэжысёрам; бабуля Лінда была перакладчыцай. Маці Рыіна была выкладчыцай у музычнай школе. Эла Війдынг замужам за Яанусам Адамсанам, літаратуразнаўцам і крытыкам.
1999 скончыла акцёрскія курсы Эстонскага гуманітарнага інстытута. Дэбютавала на літаратурнай сцэне ў 1991 годзе пад псеўданімам Эла Вее. Апублікавала чатыры зборнікі пад сваім псеўданімам, пасля смерці свайго бацькі пачала публікавацца пад рэальным імем. Яе вершы перакладаюцца на англійскую, нямецкую, рускую, шведскую, фінскую і іншыя мовы.