Дысмарфафабі́я (ад прыстаўка з адмоўным значэннем, — выгляд, знешнасць, — страх) — назойлівы неўратычны страх, звязаны з рэальнай або ўяўнай фізічнай заганай. У адрозненне ад дысмарфаманіі, працякае звычайна без цяжкіх псіхічных расстройстваў. Праяўляецца пераважна ў падлеткаў як часовая ўзроставая з’ява; большасць выпадкаў дысмарфафабіі прыпадае на перыяд палавога выспявання, хоць можа развівацца і ў дарослых людзей, зрэдку і ў дзяцей.
Дысмарфафабія не вылучаецца як асобны дыягназ у Міжнароднай класіфікацыі хвароб дзясятага перагляду (МКХ-10), а вызначаецца як разнавіднасць іпахандрычнага расстройства. У DSM-5 цялеснае дысмарфічнае расстройства вызначана як асобнае псіхічнае расстройства ў катэгорыі «абсесіўна-кампульсіўныя і звязаныя з імі расстройствы». Звышцэнная або трызненная дысмарфафабія традыцыйна называецца «дысмарфаманіяй».
Крыніцы
Літаратура