Аўстралійскі ўніверсітэт імя Р. Р. Торэнса () — аўстралійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якога месціцца ў горадзе Сідней у штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Агульная характарыстыка У 2013 годзе ВНУ стала 33-м універсітэтам у Аўстраліі і першым новым універсітэтам за 20 гадоў. Станам на 2021 год універсітэт мае кампусы ў пяці гарадах Аўстраліі, адзін у Новай Зеландыі і адзін у Кітаі. Налічваецца каля 20 000 студэнтаў. Універсітэт названы ў гонар сэра Роберта Рычарда Торэнса, брытанскага палітыка і пісьменніка, які эміграваў у калонію Паўднёвая Аўстралія, стаўшы з часам сярод іншага яе прэм'ер-міністрам. У будынку Торэнса ў Адэлаідзе адкрыўся першы кампус універсітэта.
Структура Каледж бізнесу і камунікацый Каледж прыроднай тэрапіі Каледж прыгажосці Каледж дызайну Школа гасцінічнага менеджменту Школа бізнесу Інстытут імя Янсена Ньюмана Школа медыядызайну Вышэйшая школа «Рэал Мадрыд» Школа прыроднай тэрапіі Цэнтр моў Каледж гасцінічнага менеджменту
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі