Дво́рышчанскае во́зера, № 2 — возера ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі ў басейне ракі Маларыта, за 11 (8,5Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Маларыта, каля вёскі Дворышча.

Плошча паверхні возера 0,23 км². Даўжыня 0,54 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Найбольшая глыбіня 4,2 м, сярэдняя 1,9 м. Аб’ём вады ў возеры 0,43 млн м³. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя. Берагі нізкія, тарфяністыя.

З дапамогай помпаў у возера падаецца вада з асушальных каналаў. У паўднёва-ўсходняй частцы з возера выцякае ручай у раку Маларыта.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Маларыцкага раёна Катэгорыя:Басейн Мухаўца