Талашна́ () — камуна ў раёне Морж швейцарскага кантона Во на беразе Жэнеўскага возера. Насельніцтва — 1661 чалавек (перапіс 2003). У Талашне размяшчаецца Еўразійская штаб-кватэра кампаніі «Medtronic», адной з найбуйнейшых на рынку медыцынскіх вырабаў і тэхнікі. Самай вядомай жыхаркай мястэчка была актрыса Одры Хепбёрн, якая пражывала ў ім з 1963 да сваёй смерці ў 1993 годзе. Тут знаходзіцца і яе магіла.
Катэгорыя:Камуны кантона Во