Анато́ль Іо́сіфавіч Рэне́йскі (нар. , ) — беларускі вясляр на каноэ. Чэмпіён свету (1997).
Біяграфія Тройчы станавіўся чэмпіёнам СССР на каноэ-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м (1988, 1989, 1991). У 1990 годзе стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыях 500 і 1000 м.
У 1995 годзе стаў сярэбраным прызёрам Кубка свету ў Познані на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м. У 1997 годзе стаў чэмпіёнам свету ў Галіфаксе на каноэ-чацвёрцы на дастанцыі 200 м, стаў уладальнікам Кубка свету ў Познані і сярэбраным прызёрам Кубка свету ў Сегедзе на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 200 м. У 1998 годзе здабыў сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету ў Сегедзе на каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 200 м, зноў стаў уладальнікам Кубка свету ў Познані і бронзавым прызёрам Кубка свету ў Дуйсбургу на каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 м. У 1999 годзе стаў сярэбраным прызёрам Кубка свету ў Мехелене на каноэ-двойцы на дыстанцыі 200 м.
У перыяд з 1987 да 2001 гадоў 46 разоў станавіўся чэмпіёнам Беларусі.
У 1991 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.
Узнагароды
Заслужаны майстар спорту Беларусі (1999).
Літаратура
Катэгорыя:Спартсмены Беларусі Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ Беларусі Катэгорыя:Весляры на байдарках і каноэ СССР Катэгорыя:Чэмпіёны свету па веславанні на байдарках і каноэ Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па веславанні на байдарках і каноэ