Археацыяты (Archaeocyatha) — клас вымерлых прымітыўных беспазваночных жывёл.
Апісанне Вядома больш за 1 тыс. відаў. Жылі ва ўсіх морах ранняга кембрыю на глыбіні да 100 м. Даўжыня 1—10 см (рэдка 40—150 см), дыяметр 1—10 см (рэдка 40—80 см). Вапнавы порысты шкілет меў форму кубка або рота ( — «кубак», адсюль назва).
Адзіночныя, радзей каланіяльныя формы. Вялі прымацаваны спосаб жыцця, зрэдку стваралі першыя старажытныя рыфы.
Рэшткі археацыятаў з’яўляюцца вызначальнымі выкапнямі для кембрыйскіх адкладаў.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Губкі