Gaucho Light Airborne General Employment Vehicle (VLEGA) — ваенная машына, распрацаваная Аргенцінай і Бразіліяй у 2000-х гадах.

Гісторыя Распрацоўка пачалася ў красавіку 2004 года, калі інжынеры аргенцінскай і бразільскай армій сустрэліся ў Рыа-дэ-Жанэйра і вызначылі характарыстыкі, якім павінен быў адпавядаць будучы аўтамабіль.

65% дэталяў павінны былі паступаць з Аргенціны. Бразілія адказвала за забяспечэнне трансмісіяй і рухавікомNews about the "Gaucho" on Ejército Argentino website (archived, 28 Feb 2008)

У маі 2006 года запушчана вытворчасць. Першая папярэдняя серыя з чатырох аўтамабіляў была завершана ў 2007 годзе.

У чэрвені 2005 года бразільскі бок пакінуў праект, так як пасля выпрабаванняў высветлілася, што распрацоўка мае шматлікія дэфекты. У 2017 годзе праект быў канчаткова згорнуты.

Апісанне Gaucho прадстаўлены ў медыцынскай і разведвальнай версіях. Апошняя абсталёўвалася радарам Rasit і камплектам броні супраць агню з лёгкага ўзбраення.

Рухавік: MWM 4-цыліндравы дызельны. Магутнасць: 130 HP (пры 3600 аб/хвіл) Крутоўны момант: 339 Нм (пры 1800 аб/хвіл) Рабочы аб’ём: 2800 см³ Аўтаномнасць: 500 км (мінімум) Памеры: 4,14 м х 2,16 м х 1,67 м Тормазы: дыскавыя на ўсіх 4 колах Шыны: 33 x 12,5 R 15 Блакаванне дыферэнцыяла: механічнае, на заднім дыферэнцыяле Узбраенне: кулямёт калібра 7,62 мм або 12,7 мм Незалежная падвеска на 4 колах Цяга: 4×4 высокая / 4×4 нізкая і 4×2 Максімальная хуткасць: 120 км/г Падоўжны ўздым: 60% (31-ы) Бакавы ўздым: 40% (22º) Брод: максімум 70 см Вертыкальная перашкода: максімум 35 см Маса пустога: 2100 кг Нагрузка: максімум 500 кг

Крыніцы

Спасылкі Website of the Argentine Army — news about the «Gaucho» project VLEGA Gaucho — Taringa! Argentina cede a Uruguay un VLEGA «Gaúcho», lo que podría … Gaúcho no sítio do Exército Brasileiro Nova imagem do Gaúcho, o futuro «Fast Attack Vehicle» do Exército Brasileiro no Blog do Vader

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта