Ста́нькава. Сустракаецца таксама варыянт Ста́нькаў, м. (, ) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Рапуса. Уваходзіць у склад Станькаўскага сельсавета. Насельніцтва 1859 чал. (2004). Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Мінск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Мінск, Дзяржынск, Узду.

З сярэдзіны XVI ст. уласнасць Радзівілаў, з канца XVIII да пач. XX ст. — Чапскіх.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Станькава як сяло ва ўладанні Дарагастайскіх датуецца 1407. Пазней паселішчам валодалі Радзівілы, з 1772 — Чапскія. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Станькаў увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. Станам на 1588 у мястэчку было 30 двароў, касцёл, царква, рынак.

thumb|злева|Палац Чапскіх. Н. Орда, XIX ст. thumb|злева|Павільён «Скарбчык». Н. Орда, XIX ст.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Станькава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Менскага павета Мінскай губерні. У пач. XIX ст. мястэчка зрабілася цэнтрам ключу. З 1815 тут працаваў спіртзавод, у 1858 збудавалі Свята-Мікалаеўскую царкву, у 1863 адкрылася сельская прыходская школа (51 вучань — 39 хлопчыкаў, 12 дзяўчынак), у 1868 — нядзельная школа, шпіталь. Уладальнік маёнтку Э. Чапскі стварыў музей са сваіх збораў. У 1876 мастак Напалеон Орда зрабіў замалёўкі Станькава. Станам на 1886 у мястэчку было 42 двары, валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, бальніца. У Першую сусветную вайну тут некаторы час размяшчаўся штаб расійскай 4-й арміі Заходняга фронту.

У 1919 Станькава ўвайшло ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 196 двароў, на 1998 — 213, на 1 студзеня 2004 — 700.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1886 — 390 чал. XX стагоддзе: 1970 — 908 чал.Анатоль Валахановіч. Станькава // С. 405.; 1998 — 677 чал.Анатоль Валахановіч. Станькава // С. 404. XXI стагоддзе: 2001 — 1832 жыхары ў 684 дварах; 1 студзеня 2004 — 1859 чал. С. 690.

Інфраструктура У Станькаве працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, фельчарска-акушэрскі пункт, кінатэатр, бібліятэка, пошта.

Культура

Нематэрыяльная спадчына

Мастацкія практыкі саломапляцення Мінскай вобласці — .

Турыстычная інфармацыя

Славутасці Могілкі старыя каталіцкія Сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх (XIX ст.) — Жылы дом, вул. Паркавая, 10/3 (інв. № 620/С-42390). Скарбніца, вул. Паркавая, 10/4 (інв. № 620/С-32264). Флігель, вул. Паркавая, 10 (інв. № 620/С-7305). Паўночная ўязная брама, вул. Паркавая, 10/8 (інв. № 620/С-32839). Гаспадарчая пабудова (кароўнік), вул. Паркавая, 10/10 (інв. № 620/С-42429). Гаспадарчая пабудова (амбар), вул. Паркавая, 10/5 (інв. № 620/С-32266). Рэшткі Свята-Мікалаеўскай царквы (XIX ст.). Валун. Воданапорная вежа, вул. Паркавая, 107 (інв. № 620/С-С-32837). Парк. Альтанка, вул. Паркавая, 10/9 (інв. № 620/С-32838). Царква Святога Мікалая (XIX ст.). Магіла Марата Казея (1944) — .

Страчаная спадчына Палац Чапскіх (XIX ст.).

Галерэя

Вядомыя асобы

Арыядна Іванаўна Казей (1925—2008) — беларуская партызанка і заслужаная работніца, Герой Сацыялістычнай Працы, родная сястра Марата Казея. Марат Казей (1929—1944) — піянер-партызан, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна). Эмерык Чапскі (1828—1897) — дзяржаўны дзеяч, калекцыянер, нумізмат.

Літаратура

Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара / А.Р. Раюк // Научные труды Респ. ин-та высш. школы. Истор. и псих.-пед. науки : сб. науч. ст.: в 3 ч. / РИВШ ; редкол. : В.А. Гайсёнок [и др.]. — Минск : РИВШ, 2023. — Вып. 23. — Ч. 1. — С. 339—346.

Stańków // S. 210—211.

Спасылкі

в. Станькава на Radzima.org Станькава: сядзіба Гутэн-Чапскіх

Катэгорыя:Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя:Станькаўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)

Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства