Клініка (ад , догляд за ляжачым хворым, лячэнне), С.659 — спецыялізаваная лячэбна-прафілактычная ўстанова, дзе лячэнне хворых спалучаецца з падрыхтоўкай, перападрыхтоўкай, павышэннем кваліфікацыі ўрачэбных кадраў і правядзеннем навуковых даследаванняў навуковымі, навукова-даследчымі інстытутамі і інстытутамі ўдасканалення ўрачоў.

Клінікай, або клінічнай карцінай называюць таксама сукупнасць праяўленняў хваробы.

Гісторыя Першая клініка адкрыта ў горадзе Страсбур (Германія) у 1728 годзе, дзе ўрачы набывалі тэарэтычную і практычную медыцынскую падрыхтоўку.

На Беларусі У БССР у 1930-я гады бальніцы і іншыя лячэбна-прафілактычныя ўстановы выкарыстоўваліся як вучэбныя базы медыцынскага факультэта БДУ і Інстытута ўдасканалення ўрачоў.

Клінікі ўваходзяць у склад медыцынскіх ВНУ ці навукова-даследчай ўстановы і функцыянуюць у Віцебску, Гомелі, Гродне, Мінску.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Медыцынскія ўстановы