Халід Буларуз (; нар. , , Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст мараканскага паходжання, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Нідэрландаў.

Клубная кар’ера «РКК Валвейк» Халід гуляў у шматлікіх моладзевых камандах, але пачаў сваю прафесійную кар’еру ў «РКК Валвейк» пад кіраўніцтвам Марціна Ёля. Свой першы матч Буларуз правёў 9 сакавіка 2002 года супраць «Херэнвена».

«Гамбург» Пагуляўшы два гады за галандскую каманду, Халід перайшоў у «Гамбург». Менавіта ў Германіі да яго і прымацавалася мянушка «Халід — Канібал» за яго цвёрдую гульню. За два сезоны ў «Гамбургу» ён атрымаў 16 жоўтых і 3 чырвоныя карткі. Аднак дзякуючы яго гульні нямецкі клуб у Бундэслізе 2005/2006 прапусціў усяго 30 галоў у 34 гульнях, што з'яўляецца найлепшым паказчыкам у тым сезоне.

Крыніцы

Спасылкі

Фол супраць Крыштыяну Раналду на ЧС-2006 (YouTube)

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК РКК Валвейк Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Севілья Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Ігракі ФК Спортынг Лісабон Катэгорыя:Ігракі ФК Феенорд