Андрэй Казімір Гелгуд (?— 1711) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія З роду Гелгудаў, сын Бальцара. Каралеўскі сакратар, падстолі жмудскі (1668), пісар вялікі літоўскі (1673). Неаднаразова выбіраўся дэпутатам сейма. У час міжусобіц 2-й пал. XVII ст. прыхільнік караля Міхала Вішнявецкага, належаў да групоўкі канцлера ВКЛ Крыштафа Жыгімонта Паца.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія