«Кі́равец» — раённая газета Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Выходзіць 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Кіраўскі раённы выканаўчы камітэт і Кіраўскі раённы Савет дэпутатаў, рэдакцыя газеты«Ки́ровец» // Беларуская энцыклапедыя. Рэдакцыя размяшчаецца ў горадзе Кіраўску па вуліцы Пушкінскай, 19.

Заснавана ў сакавіку 1935 г. пад назвай «Кировец» як орган Кіраўскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Магілёўскай вобласці. Выходзіла да 23 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Кіраўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла спачатку ў в. Хамічы (цяпер не існуе) Кіраўскага раёна, затым у лесе Кіраўскага раёна. У 1942 г. падпольшчыкі па частках вынеслі з былой раённай друкарні, адноўленай нямецкімі ўладамі, друкарскае абсталяванне. Кіраўнік падпольнай групы Г. Л. Комар (сакратар Кіраўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б з ліпеня 1943) і мясцовыя майстры вырабілі друкарскі станок. Спачатку выдаваліся лістоўкі, 6 лістапада 1942 г. выйшаў першы нумар газеты. Вядомы 44 нумары (№ 10, 13-21, 23-33, 35, 37-49 за 1943; № 1-9 за 1944) за перыяд з 10 красавіка 1943 г. да 13 красавіка 1944 г. на рускай мове. Рэдактары: Я. С. Дабрынскі, С. С. Зайцаў (з чэрвеня 1943).

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З мая 1962 г. называлася «Зара», з лютага 1969 г. — «Кіравец», друкавалася як орган Кіраўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Культура Кіраўскага раёна Катэгорыя:1935 год у Беларусі Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Прадпрыемствы Кіраўска