Цьяў Ван Мінь (, , Ха Цінь, В’етнам) — вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі. Замежны член НАН Беларусі (2014), доктар філасофіі (1993), прафесар.
Біяграфія Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1985). З 1993 — у Цэнтры даследаванняў хіміі прыродных злучэнняў (В’етнам). З 1994 — начальнік аддзела, з 1997 — намеснік дырэктара, з 2004 — дырэктар Інстытута хіміі прыродных матэрыялаў (В’етнам). З 2008 — прэзідэнт В’етнамскай акадэміі навук і тэхналогій (ВАНТ).
Навуковвая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы ў галіне біятэхналогіі і біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў. Вядзе актыўную работу па супрацоўніцтве з навуковымі і вучэбна-педагагічнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь з мэтай выканання сумесных навуковых праектаў у сферы энергетыкі, біятэхналогій, хіміі і новых матэрыялаў, накіраваных на стварэнне новых кампазіцыйных матэрыялаў, сучасных лекавых прэпаратаў для аховы раслін, а таксама павышэнне энергетычнай бяспекі за кошт дыверсіфікацыі розных відаў паліва. Адзін з ініцыятараў стварэння сумеснай навукова-даследчай лабараторыі біятэхналогій прыродных і сінтэтычных біялагічна актыўных рэчываў Цэнтра ВАНТ — НАН Беларусі ў мэтах прасоўвання сумеснай навукова-даследчай дзейнасці адпаведных арганізацый у галіне біятэхналогіі і біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў; паскарэння камерцыйнага выкарыстання вынікаў навуковых даследаванняў.
Аўтар больш за 250 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 6 патэнтаў.
Прэмія Міністэрства навукі і тэхналогій В’етнама (2005) за выдатныя дасягненні ў галіне навукі і тэхналогій у 2000—2005 гг. Нацыянальная прэмія В’етнама ў галіне навукі і тэхналогій (2012) за працу «Mining to use reasonably the Vietnamese marine organisms resources to produce the added value for the life»..
Узнагароджаны медалямі.
Асноўныя працы Chemical and biological of Acanthopanax trifoliatus (2004, у суаўт.); Potential of Vietnamese seaweed (2004, у суаўт.). Chemical and NF-kB activity of some Traditional Vietnamese Medicine (2004, у суаўт.). Bioactivity of Lipid and fatty acid from natural products sources (2005, у суаўт.). Pharmaceutical Vietnamese seaweed materials (2005, у суаўт.). Bioactivity compounds з Vietnam marine organisms (2007, у суаўт.). Mallotus genus: Chemical, bioactivity and chromatography fingerprint (2009, у суаўт.). Vietnamese marine organisms: Potentials and Challenges (2013, у суаўт.).
Спасылкі Профіль Ц. В. Міня на сайце НАН Беларусі
Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Дактары філасофіі