З чэрвеня 2024 года Кенію ахапілі масавыя пратэсты супраць законапраекта аб павышэнні падаткаў. Дэманстранты ўзялі штурмам будынак парламента, пасля чаго прэзідэнт Уільям Рута адхіліў законапраект. Тым не менш, пратэсты працягнуліся і хутка перараслі ў беспарадкі. Удзельнікі акцый запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта.
Перадгісторыя Напярэдадні пратэстаў быў высунуты фінансавы законапраект, які прадугледжваў: Увядзенне «экалагічнага збору» на ўсе імпартныя тавары, якія наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю (гігіенічныя пракладкі, падгузнікі, матацыклы, шыны, пластыкавыя ўпакоўкі, электронныя прылады, аўдыявізуальнае абсталяванне для запісу, радыёабсталяванне і электроннае абсталяванне). Змяненне падатковага статусу звычайнага хлеба, транспарціроўкі цукровага трыснягу з ферм на млыначныя заводы, мабільных тэлефонаў мясцовай зборкі, электрычных ровараў, сонечных і літый-іонных батарэй і электробусаў з вызваленых ад падаткаў на стандартныя, што прадугледжвае ўвядзенне ПДВ у памеры 16%. Змена парадку разліку акцызаў на алкагольныя напоі, цыгарэты і тытунёвыя вырабы. Увядзенне акцызу ў памеры 25% на раслінны і насенны алей і 5% пошліны або 27 000 шылінгаў за тону на вугаль (у залежнасці ад таго, што вышэй). Павелічэнне збору на ўтрыманне дарог з 18 да 25 шылінгаў за літр паліва. Павышэнне стаўкі акцызаў да 20% на аперацыі з фінансавымі паслугамі, тэлефоннымі і інтэрнэт-паслугамі, латарэямі, букмекерскімі паслугамі, гульнямі, рэкламай у інтэрнэце і сацыяльных сетках.
Гэты фінансавы законапраект з’яўляецца першым у серыі падатковых рэформаў, заснаваных на сярэднетэрміновай стратэгіі даходаў (MTRS), распрацаванай і апублікаванай Міністэрствам нацыянальнага казначэйства і эканамічнага планавання ў 2023 годзе. Праз MTRS меркавалася павялічыць долю ўскосных падаткаў у ВУП з 13,5% да мінімум 20% з 2024 па 2027 год. Лічбы MTRS заснаваныя на ацэнцы Міжнароднага валютнага фонду, згодна з якой патэнцыял Кеніі складае 25% суадносін ускосных падаткаў і ВУП.
Ход падзей Першапачаткова незадаволенасць абмяжоўвалася гнеўнымі відэа і каментарамі на платформах сацыяльных сетак. У маі карыстальнікамі сталі форсіць хэштэг #RejectFinanceBill2024, які першапачаткова ўзнік на TikTok, а потым распаўсюдзіўся на X. У далейшым ён трапіў у Instagram і WhatsApp. Інтэрнет-актывісты імкнуліся заклікаць парламентарыяў прагаласаваць супраць законапраекта.
18 чэрвеня пачаліся вулічныя пратэсты, якія ўзначалілі ў асноўным маладыя актывісты і праваабаронцы. У той дзень на вуліцы сталіцы Найробі выйшлі сотні кенійцаў. Яны патрабавалі ад дэпутатаў прагаласаваць супраць законапраекта (галасаванне было запланавана на 20 чэрвеня ў другім чытанні). Акцыі ў асноўным насілі мірны характар. Аднак так як дэманстрацыі былі несанкцыяваны, то паліцыянты прыступілі да разгону, быў ужыты слезацечны газ. 210 чалавек былі арыштаваныя, але на наступны дзень, дзякуючы ціску з боку палітыкаў, праваабаронцаў і Amnesty International, усіх іх вызвалілі.
Тым часам бюджэтны камітэт прапанаваў шэраг паправак да законапраекта, выключыўшы з яго некаторыя спрэчныя раздзелы. Аднак гэта не прадухіліла працяг пратэстаў. 20 чэрвеня акцыі адбыліся ў 19 з 47 акругаў краіны, уключаючы сталіцу Найробі і гарады Мамбаса, Кісуму, Элдарэт і іншыя. У той жа дзень, па выніку галасавання, большасць парламентарыяў падтрымалі законапраект.
Для стрымлівання пратэстаў паліцыя ўжыла вадамёты і слезацечны газ. Былі таксама заявы аб выкарыстанні баявых патронаў. Некалькі чалавек загінулі. У адказ на гібель пратэстоўцаў дэманстранты абвясцілі «7 дзён гневу» і заклікалі да нацыянальнай забастоўкі 25 чэрвеня ў знак пратэсту супраць жорсткасці паліцыі. 23 чэрвеня Урад Кеніі заявіў, што гатовы да размоў з незадаволенымі, але дэманстранты адхілілі прапанову. На наступны дзень улады паведамлі, што даюць дазвол на запланаваную агульнанацыянальную акцыю пратэсту 25 чэрвеня.
У дзень забастоўкі шматтысячны натоўп прарваў паліцэйскія барыкады і пранік у парламенцкі комплекс. Паліцыя адкрыла агонь баявымі патронамі. Пратэстоўцамі была падпалена частка будынкаў парламента. На гэтым фоне стала вядома, што для падтрымання парадку на вуліцах будзе задзейнічана армія. На настурны дзень прэзідэнт Уільям Рута заявіў, што не падпіша законапраект. Нягледзячы на гэта, пратэстны рух працягнуўся. Неўзабаве па ўсёй краіне прайшлі акцыі з заклікамі да адстаўкі Рута.
2 ліпеня ў Найробі адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і дэманстрантамі. Пратэстоўцы забарыкадавалі Waiyaki Way, галоўную дарогу праз цэнтр Найробі, і кідалі камяні ў сілавікоў. Праваахоўнікі ўжылі супраць іх слезацечны газ. 11 чэрвеня на дзяржаўным брыфінгу прэзідэнт Рута распусціў свой кабінет міністраў. На наступны дзень студэнты-пратэстоўцы перакрылі галоўную шашу. Дэманстранты абвінавацілі паліцыю ў забойстве ўдзельнікаў пратэстаў. 16 чэрвеня акцыі з патрабаваннем адстаўкі Рута прайшлі ў Найробі, Мамбасе, Кісуму і Элдарэце. Адбыліся сутычкі з сіламі бяспекі.
8 жніўня паліцыя ўжыла слезацечны газ супраць пратэстоўцаў падчас цырымоніі прывядзення да прысягі новага кабінета прэзідэнта Рута. Беспарадкі былі выкліканыя грамадскай незадаволенасцю прызначэннем некаторых членаў кабінета.
Ахвяры Станам на 21 чэрвеня больш за 50 чалавек загінулі і 230 пацярпелі.
Міжнародная рэакцыя 25 чэрвеня генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў паліцыю і сілы бяспекі Кеніі «праяўляць стрыманасць», заявіўшы, што ён «глыбока заклапочаны» гвалтам з боку сілавікоў. ЗША заклікалі да спакою, а 13 іншых краін, уключаючы Канаду, Германію і Вялікабрытанію, выказалі «асаблівае ўзрушэнне» падзеямі.
Гл. таксама Пратэсты ў Бангладэш (2024)
Крыніцы
Катэгорыя:2024 год у палітыцы Катэгорыя:Пратэсты 2024 года Катэгорыя:Гісторыя Кеніі Катэгорыя:Чэрвень 2024 года Катэгорыя:Ліпень 2024 года