Скрабінемоз. — С. 523 — паразітарнае захворванне свойскіх і дзікіх жывёл, выкліканае круглымі чарвямі роду , якія паразітуюць у тоўстым кішэчніку капытных.
Апісанне Найбольш бываюць у авечак (узбуджальнік ) і коз (узбуджальнік ), таксама сустракаецца ў газеляў і іншых жывёл.
Прадстаўнікі роду паразітуюць у тоўстай кішцы жвачных жывёл.
Шлях заражэння аліментарны, жывёлы заглынаюць інвазійныя яйцы з кормам або вадой. Авечкі і козы хварэюць на яго круглы год, часцей за ўсё захворванне выяўляецца вясной.
Распаўсюджанне Скрабінемоз распаўсюджаны ва ўсіх зонах зямнога шара.
Сімптомы і дыягностыка Захворванне можна вызначыць па клінічных сімптомах. Хворыя жывёлы неспакойныя, у іх назіраецца сверб у перыанальнай вобласці, на скуры макаўкі (асновы) хваста расчэсы, ранкі, запаленне.
Дыягназ удакладняюць аваскапіяй перыанальных саскрэбаў.
Лячэнне і прафілактыка У лячэнні выкарыстоўваюць медыкаментозныя сродкі (тэтрамізол, рынтал, мебенвет).
Для прафілактыкі маюць важнае значэнне захоўванне правіл зоагігіены, ізаляванае ўтрыманне жывёл розных узроставых груп.
Крыніцы
Літаратура
Болезни овец. — М., 1863 Кыргыз Совет Энциклопедиясы. Башкы редактор Б. О. Орузбаева. -Фрунзе: Кыргыз Совет Энциклопедиясынын башкы редакциясы, 1980. Том 5. Пирс — Токкана. — 656 б.
Катэгорыя:Захворванні жывёл Катэгорыя:Рабдытыдозы Катэгорыя:Аксіўрыды