Мікалай Іванавіч Ткачо́ў ( — Ткачоў Мікалай // Мастакі Віцебшчыны) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся у вёсцы Вудага (у Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1968 годзе скончыў Адэскае мастацкае вучылішча імя М. Б. Грэкава. З 1968 года жыў у Віцебску. У мастацкі выстаўках прымаў удзел з 1969 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года.

Творчасць Мікалай Ткачоў працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Асноўныя тэмы творчасці мастака: пейзажы, партрэты, тэма Вялікай Айчыннай вайны і памяці, рэлігійны жывапіс.

Сярод твораў Мікалая Ткачова: «Да святла» (1969), «Маці» (1970), «Вясновая ралля» (1973), «Раніца. Стары Віцебск» (1975), «Каласіцца жыта» (1976), «Грэчка красуе» (1978), «Вясновыя кветкі» (1979), «Заложнікі. Памяці сям’і М. Шмырова» (1985), «Блакітныя мары» (1989), «Жыта красуе» (1990), «З дзяцінства» (1992), «Лён зацвёў» (1992), «Георгіеўскі сабор Юр’ева манастыра» (1992), «Золак над возерам» (1992), «На Лепельшчыне» (1995), «Віфліемская зорка» (1996), «Нябесныя званы» (2000), «Сузіранне Свету» (2001), «Добры дзень, сонца» (2007), «Пакровы. Восеньскі нацюрморт» (2007), «Памятаем усё», «Памяць. Буйніцкае поле», «Браслаў. Гара замкавая» (2006), «Уваскрасенне Ісуса Хрыста» (2011) і іншыя.

Творы знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Саюз творцаў = A union of creators : альбом / Віцебская арганізацыя Беларускага саюза мастакоў; укладальнік і аўтар тэксту М. Цыбульскі]. — Мінск, 2005. — С. 124. Николай Ткачев. Свет исходящий: альбом / [автор вступительной статьи и составитель А. А. Жигур] — Витебск : Витебская областная типография, 2013. — 103 с. : в основном ил. ; 30 см. — ISBN 978-985-534-035-6.

Спасылкі Ткачоў Мікалай // Мастакі Віцебшчыны Галерэя твораў // Мастакі Віцебшчыны 07.02.2012. Николай Ткачев. «Свет исходящий» // Выставачная зала музея Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Ткачев Николай Иванович // Художественная палитра Могилёвского края Алёна Фянько Выстаўка мастака Ткачова адкрылася ў віцебскім касцёле

Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі